Што застанецца
пасля нас?
Манбланы
выцвілых паперак,
Таемны росчарк
на шпалерах,
Неясны змест
бясконцых фраз?
Што застанецца
пасля нас?
Жаданне падначаліць
мары,
Вятры,
лугі,
надзеі,
хмары,
І нават зорак
стылы бляск?
Што застанецца
пасля нас?
Паток
надзьмутых дэкларацый,
Бясконцы шквал
пустых навацый,
Бязглузна
выкінуты час?
Што застанецца
пасля нас?
Адны
няздзейсныя намеры,
Без чыстай годнасці
і веры -
Вось што пачуецца
у адказ.